22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця памёр гісторык Павел Лойка. Пра гэта паведаміў старшыня ТБМ, гісторык Алег Трусаў. Па яго словах, апошнія дні жыцця Павел Алегавіч знаходзіўся ў коме.
Павел Лойка быў аўтарам першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям`і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.
Наша Ніва
** ** **
Вянок памяці. Павал Лойка
22 кастрычніка ў шпіталі памёр гісторык Павал Лойка. Калегі лічаць, што для беларускай гістарычнай навукі гэта вельмі вялікая страта.
Павал Лойка нарадзіўся 12 ліпеня ў 1958 годзе ў Слоніме.
У 1983 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.
Ад 1994 году — загадчык новай катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў у БДУ.
Дасьледаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага жыцьця Вялікага княства Літоўскага, напісаў шэраг прац па аграрнай гісторыі Беларусі.
Друкаваўся ад 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы і Нямеччыне.
Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.
Павал Лойка выкладаў у беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Пра Паўла Лоўку гаворыць перакладык Лявон Баршчэўскі:
«Павал Лойка быў адным з нашых прыкметных гісторыкаў, які ня толькі добра валодаў сваёй галіной (гісторыя сярэднявечча і пачатак новага часу), але і быў чалавекам зь вельмі добрымі выкладчыцкімі здольнасьцямі.
Калі ён выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, то быў адным з самых улюбёных настаўнікаў, паводле тых апытаньняў вучняў, якія мы праводзілі.
Заўсёды зь ім было цікава і вучням, і дарослым. Вельмі шкада, што Павал не завяршыў тое, што ён хацеў зрабіць. Фактычна напісаная доктарская дысэртацыя. Хочацца, каб гэтую справу прадоўжылі нашы гісторыкі. Трэба сказаць, што падручнік гісторыі для 7 клясы — найлепшы з усіх падручнікаў па гісторыі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Ён такім і застанецца. Вельмі шкада, што сышоў з жыцьця такі таленавіты чалавек».
Павал Лойка працаваў у Інстытуце гісторыі, калі дырэктарам быў Міхаіл Касьцюк, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Беларусі.
«Гэта ж такая страта. Выбітны, апантаны — гэта ўсё, вядома, правільна. Аддадзены сваёй справе, выдатны спэцыяліст па сярэднявеччы. Ведаў сваю справу, любіў яе. Працуючы ў інстытуце гісторыі, ён шмат зрабіў для разьвіцьця гэтага напрамку ў 90-я гады.
У выніку жыцьцёвых абставінаў вымушаны быў перайсьці на працу ва ўнівэрсытэт і там сябе таксама праявіў. Кола яго інтарэсаў было шырокае, але ён засяроджаны быў на сярэднявеччы, на гэтым вельмі багатым пласьце нашай гісторыі. Страта гэта адчувальная, надзвычай адчувальная, гэта страта вой-ёй якая вялікая».
Гісторык, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га скліканьня, адзін з аўтараў праекту канстытуцыі незалежнай Беларусі Валянцін Голубеў быў сябрам Паўла Лойкі і працаваў разам зь ім.
«Павал Лойка паходзіць са знанай беларускай сям’і Лойкаў, якія вельмі шмат зрабілі для разьвіцьця беларускасьці, беларускай навукі, культуры. Мы разам вучыліся ў асьпірантуры, разам пісалі манаграфіі, разам удзельнічалі ў першых дэмакратычных выбарах у 90-я гады.
Павал быў маім начальнікам у Акадэміі навук. Я працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, а ён загадваў аддзелам ХІІІ- ХVIII стст. Яго ведаюць як добрага, прыемнага, разумнага чалавека.
Пасьля яго засталася школа. Ягоныя працы — гэта вялікі ўнёсак у беларускую гістарыяграфію. Напрыклад, кандыдацкая манаграфія „Прыватнаўласьніцкія сяляне Беларусі“, „Эвалюцыя фэадальнай рэнты ХVI-XVIII стагодзьдзяў“. Выйшла манаграфія будучай доктарскай дысэртацыі „Шляхта беларускіх зямель у грамадзка-палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI- першай трэці XVII стагодзьдзя“. Гэта той час, які мала дасьледаваны ў нас.
Калі б Павал пасьпеў абараніць доктарскую, гэта было б вельмі важна і вельмі добра».
Ня так даўно памёр бацька Паўла Лойкі, філёляг Алег Лойка. У Паўла засталіся дачка Надзея, якая жыве ў Польшчы, а таксама сын Алег, які вучыцца на гістарычным факультэце БДУ ў магістратуры.
Разьвітаньне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю па адрасе Адоеўскага, 81-31.
22 кастрычніка 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/475/2407
Текущая дата: 22.12.2024