Першае месца ў намінацыі "Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка" на 7-м міжнародным конкурсе "Міжнародная прэмія Вічэнца Нумізматыка і "Міжнародная прэмія Андрэа Паладзіа", які праходзіў у Італіі, прысуджана Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь за памятную манету "Хрэсьбіны" (мастак Святлана Някрасава).
Сёлета ў конкурсе удзельнічала 32 манеты з 11 краін: Аўстраліі, Беларусі, Ірландыі, Вострава Мэн, Ізраіля, Італіі, Латвіі, Літвы, Партугаліі, Сан-Марына і Украіны.
Звязда
Звязда
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/477/2228
Текущая дата: 22.12.2024