Белорусский портал в Казахстане

Праезд у грамадскім транспарце для кіроўцаў у Дзень без аўтамабіля будзе бясплатным



Праезд на грамадскім транспарце для беларускіх кіроўцаў у Дзень без аўтамабіля, 22 верасня (серада), будзе бясплатным. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Для таго каб у дзень акцыі бясплатна ездзіць грамадскім транспартам, дастаткова будзе прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт на аўто. Ідэю пра бясплатны праезд ужо падтрымаў Мінгарвыканкам, Мінскі і Брэсцкі аблвыканкамы.

«Чакаецца, што акцыю падтрымаюць і астатнія рэгіёны краіны, адпаведныя рашэнні будуць прыняты ў бліжэйшы час», — адзначылі ў прэс-службе.

БЕЛТА
16 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/479/1958
Текущая дата: 22.12.2024