Польскія ўлады ў Заходняй Беларусі стварылі ўмовы для сцірання беларускай ідэнтычнасці. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў загадчык кафедры паліталогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы доктар палітычных навук, прафесар Віктар Ватыль.
"Беларусы вельмі адмоўна паставіліся да падзелу адзінай дзяржавы на заходнюю і ўсходнюю часткі. Перш за ўсё гэта праяўлялася на бытавым узроўні. Прывяду хрэстаматыйны прыклад. У Беларусі, у тым ліку яе заходняй частцы, ёсць мноства рэк. У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 года некаторыя рэкі сталі своеасаблівымі межамі. Яны падзялілі адзіную тэрыторыю на ўсходнюю і заходнюю часткі. А ў вёсках жа што для людзей самае значнае? Нараджэнне, хрысціны, вяселлі, пахаванні. У такія даты разам збіраюцца сваякі ці суседзі, якія разам радуюцца або адпраўляюць чалавека ў апошні шлях. А гэтыя рэкі раптам раз`ядналі людзей", - расказаў Віктар Ватыль.
Такім чынам, адзначыў ён, узнікла пытанне, як ва ўмовах падзелу захаваць гістарычнае і этнічнае адзінства: "Ідэнтычнасць - гэта, па сутнасці, пастаянны пошук свайго ўласнага і калектыўнага "я". Як можна ва ўмовах падзелу гаварыць пра ідэнтычнасць? У такіх умовах немагчыма перадаваць досвед, назапашаны стагоддзямі. Немагчыма перадаваць каштоўнасці, нацыянальныя і культурныя коды, калі ставяць бар`еры і перашкоды. Але рэальнасць была такая".
13 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
13 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/48/70995
Текущая дата: 16.11.2024