Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 98 дзён.
Якія падзеі адбыліся 24 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 верасня
У 1799 годзе падчас Швейцарскага паходу войскамі Аляксандра Суворава быў здзейснены штурм перавала Сен-Гатард у Альпах.
У 1801 годзе Усходняя Грузія ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
Хто нарадзіўся 24 верасня
1641 год: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст.
1952 год: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса.
Таксама сёння нарадзіліся рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч Рыгор Пацёмкін і амерыканскі пісьменнік Фрэнсіс Скот Фіцджэральд.
24 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Феадоры Александрыйскай. Калі яна была маладой, Феадора, спакушаемая д`яблам, здрадзіла свайму мужу з іншым хлопцам. Але потым раскаялася і, каб адмаліць грэх, абрэзала валасы і, апрануўшы мужчынскую вопратку, пайшла ў мужскі манастыр. Там яна выконвала ўсю цяжкую працу. За свае добрыя справы Бог дараваў ёй і яна была прылічаная да святых.
Фядору ў народзе яшчэ называлі Тадорай. І казалі: "На Тадору ўсякае лета канчаецца". Да гэтага дня ўсе палявыя працы і збор ураджаю на агародзе звычайна завяршаліся. Дзяўчынкі ў гэтую пору збіраліся ў хатах на вячоркі, гадалі, якія ў іх будуць жаніхі, а гаспадыні квасілі капусту і рабілі з ёй пірагі.
Калі ў гэты дзень казуркі яшчэ не паснулі, гэта сведчыла аб познім надыходзе зімы.
Sputnik, 24 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/48/71082
Текущая дата: 16.11.2024