Рэзідэнцыя Радзівілаў у Любчы адрэстаўравана на 70 адсоткаў. Дзякуючы валанцёрам.
Невялікі суботнік, які быў ініцыяваны дзевяць год таму, сёлета нарэшце выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. На працягу васьмі год рэзідэнцыі Радзівілаў у Любчы (Гродзенская вобласць) вярталі і працягваюць вяртаць гістарычны выгляд валанцёры. І вось, больш за 60 валанцёраў – студэнты, архітэктары, рэстаўратары – прынялі ўдзел у чарговым суботніку на тэрыторыі Любчанскага замку.
Ініцыятыву суботніка ў гэтым годзе падтрымала Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры, а таксама прадстаўніцтва кампаніі Caparol Беларусі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дню помнікаў і гістарычных мясцінаў, а арганізатарам выступіў дабрачынны фонд "Любчанскі замак".
На суботніку ў Любчы прыстунічалі і тыя, хто прафесійна займаецца рэстаўрацыяй і распрацоўкай праектнай дакументацыі, і звычайныя валанцёры. Яны прыбіралі тэрыторыю замку пасля зімы, рыхтавалі дрэва для рыштавання на вежу. На тэрыторыі старажытнага парку былі пасаджаны 20 маладых ліп. Спецыялісты зрабілі замеры для далейшай распрацоўкі праектнай дакументацыі. А маладыя беларускія мастакі зладзілі плэнэр.
На сёння прыкладна на 70 адсоткаў зроблена праца па рэстаўрацыі вежы, паведаміў дырэктар і заснавальнік фонда "Любчанскі замак" Іван Печынскі. Падлічылі: за гэтыя гады была выкананана праца на 189 мільёнаў рублёў, без уліку кошта праектавання.
Аднаўленне Любчанскага замку – унікальны для Беларусі выпадак, калі рэстаўрацыя пачалася з ініцыятывы і энтузіазму аднаго чалавека, які змог заахвоціць іншых неабыякавых да ўзраджэння культурнай спадчыны краіны. Такім чалавекам з’яўляецца дырэктар і заснавальнік фонда Іван Печынскі.
З самога пачатку ураджэнец Любчы не разлічваў на дзяржаўную падтрымку. Вежа нагадвала руіны, а замку не было відаць ні з боку Нёмана, ні з боку Любчы. У спіс помнікаў, якія дзяржава мусіла аднаўляць у першую чаргу, Любча не трапіла. Таму спачатку была створана ініцыятыўная групоўка, пасля - дабрачынны фонд “Любчанскі замак”. Звярталіся да уладаў і да тых, хто мог бы дапамагчы. “Шмат хто лічыў, што нічога з гэтага не атрымаецца, - успамінае галоўны рэстаўратар замку ў Любчы. - Потым пачалі далучацца валанцёры, і фонд аброс паплечнікамі”.
Па падліку Івана Печынскага, за ўвесь час рэстаўрацыі праз замак прайшло 630 валанцёраў. Прычым, большасць з іх працавала тут не меней за тыдзень. Ёсць каля 20 пастаяльцаў, якія працуюць у Любчы дзевяты год запар. “Працавалі да ночы і да першага снегу, - успамінаюць. – Цэгла, якой не хапала, збіралася літаральна з наваколля: разбіраліся печы, будынкі”.
Дапамагалі і прафесіяналы: даследаванні фундамента і рэдкія геарадарныя даследанні рабілі навукоўцы, шмат даследчых прац правялі выкладчыкі і студэнты БНТУ. Некалькі кампаній дапамаглі матэрыяламі і фінансавымі сродкамі. Напрыклад, кампанія Caparol спецыяльна стварае матэрялы, набліжаныя да тых, што існавалі ў час пабудовы старажытных аб’ектаў.
Што датычыцца працы фізічнай, прыкладна падлічылі: для таго, каб зрабіць адзін метр 36-метровага карнізу вежы і калі б рабіў гэта адзін чалавек, спатрэбілася б 15 дзён.
У флігелі утвораны інтэрнат, дзе можа размясціцца да 40 асобаў. Як правіла, тут месцяцца валанцёры, якія штогод прыязджаюць на летнікі.
Як адзначыла спецыяліст Цэнтра рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і гістарычных тэрыторый Лідзія Усоская, “нягледзяы на тое, што на аб’екце няма дзяржаўнага фінансавання і ўсё робіцца на дабрачыннай аснове, усе прынцыпы рэстаўрацыі (даследаванні, выбар матэрылу) на гэтым аб’екце адсочваюцца ад пачатку і да канца”.
- Была падабраная і распрацаваная тэхналогія вядзення рэстаўрацыйных работ, якая была адсочана і дакладна выкана на фасадах. Каларыстыка тут гістарычная, максімальна набліжаная да арыгінальнай, якая была на фасадзе, - паведаміла спецыяліст.
За тым выглядам, якім мае сёння замак, стаіць праца навукоўцаў, валанцёраў, мясцовых жыхароў. “У нас выдатная моладзь,- лічыць Іван Печынскі. - Яе толькі трэба арганізаваць. Мне здаецца, што і ў іншых мясцінах павінны знайсціся такія людзі. І не толькі Любчанскі замак будзе ўзнімацца”.
*** *** ***
Любчанскі замак быў пабудаваны на жывапісным беразе Нёмана ў 1581 годзе ўладальнікам Любчы Янам Кішкай – адным з самых уплывовых і знакамітых магнатаў ВКЛ. Дзякуючы яму, мястэчка ўжо ў 1590 годзе атрымала Магдэбургскае права і ўласны герб.
Менавіта ў Любчы прыняў хрышчэнне князь Міндоўг, які, па адной з легенд, сустрэў тут на беразе Нёмана сваю суджаную і будучую каралеву ВКЛ (а назва Любчы паходзіць ад слова “любоў”).
Любчанскі замак быў адной з асноўных рэзідэнцый Радзівілаў.
Таксама некаторы час тут выхоўваўся знакаміты пісьменнік Уладзімір Набокаў. Замак сваёй дачцэ набыў дзед пісьменніка.
19 апреля 2010 Таццяна Цюхай TUT.BY

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/487/500
Текущая дата: 22.12.2024