Абрад рэгістрацыі шлюбу ў польскіх традыцыях упершыню правядуць у Гродне
Абрад рэгістрацыі шлюбу ў польскіх традыцыях правядуць у Гродне 10 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Дома грамадзянскіх абрадаў Гродзенскага гарвыканкама Галіна Казакова.
Паводле яе слоў, жаданне зарэгістраваць шлюб па індывідуальнаму сцэнарыю з выкарыстаннем элементаў польскай культуры выказалі 29-гадовы Віталь Юроўскі і 24-гадовая Жанна Крыпа. Спецыяльна для іх Дом грамадзянскіх абрадаў распрацаваў асаблівы - строгі, лаканічны і інтэлігентны - сцэнарый цырымоніі рэгістрацыі шлюбу, які ўласцівы традыцыям польскага народа.
Знамянальны ў нацыянальным плане ўжо сам дзень шлюбу - першая субота пасля Вялікадня. Гэты дзень асабліва любяць польскія маладыя: толькі што скончыўся Вялікі пост, але яшчэ прадаўжаецца Велікодная актава.
У цэлым цырымонія шлюбу "па-польску" ў многім падобная да прывычнай для беларусаў. Аднак для палякаў каталіцкага веравызнання грамадзянскі шлюб адступае па важнасці перад вянчаннем у касцёле ("шлюбам"). Сярод абавязковых элементаў грамадзянскай цырымоніі рэгістрацыі шлюбу - благаславенне бацькоў, абмен пярсцёнкамі, публічная клятва ў вернасці і каханні. Цікава, што ў залу абрадаў маладыя ўвойдуць па-еўрапейску - пасля гасцей, пад музыку і іх дружныя апладысменты. А пасля таго, як шлюб будзе зарэгістраваны, ужо пры выхадзе з ЗАГСа маладых абсыплюць рысам і дробнымі манетамі - на шчасце і да багацця. Бадай, самым яркім момантам цырымоніі стане музычнае суправаджэнне. У Доме грамадзянскіх абрадаў прагучаць Авэ Марыя, паланэз Агінскага, а таксама традыцыйныя польскія вясельныя песні і мелодыі ў выкананні трыо "Cantabile".
Адразу ж за польскім вяселлем у гэты дзень у Доме грамадзянскіх абрадаў згуляюць вяселле ў традыцыях беларускага фальклору. Прычым жаданне ажаніцца "па-беларуску" выказаў грамадзянін Канады. 34-гадовы Томсан Раг і 29-гадовая Таццяна Кандратава ўвойдуць у залу абрадаў праз арку з беларускіх ручнікоў. Цырымонія адбудзецца на беларускай мове ў суправаджэнні беларускіх народных вясельных песень. Будуць гучаць вершы і пажаданні на роднай мове. Пасля рэгістрацыі маладых возьмуць у кола з ручнікоў і абсыплюць збожжам.
Правядзенне цырымоній шлюбу па індывідуальнаму сцэнарыю з элементамі нацыянальных культур ініцыіравала Міністэрства юстыцыі. Гэта новаўвядзенне, безумоўна, будзе садзейнічаць захаванню культуры кожнага народа, бо вяселле - адзін з найважнейшых складальнікаў нацыянальных звычаяў і традыцый. У Беларусі прадстаўлены больш за 100 нацыянальных меншасцей, і можна чакаць, што новая паслуга будзе вельмі запатрабавана.
9 красавіка, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/488/427
Текущая дата: 22.12.2024