Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года
Вялікдзень — трыумф любові Хрыста
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Гэты святочны велікодны вокліч гучыць сёння ва ўсім свеце. Сёлетні Вялікдзень набірае асаблівае значэнне, бо ўсе хрысціяне ў адзін дзень адзначаюць свята, якое з’яўляецца падмуркам нашай веры і надзеяй на вечнае жыццё. Гэта знак з неба, калі нават нябесныя целы кажуць нам, каб былі адно, як хоча гэтага Хрыстус, каб адзіным сэрцам і адзіным духам (пар. Дз 4, 32) абвяшчаць радасную таямніцу нашага збаўлення і дар новага, пазначанага свабодай, жыцця ў Хрысце.
2. Якім было б жыццё чалавека, калі б Сын Божы не прыйшоў у гэты свет і не збавіў яго? На гэтае пытанне можам даць наступны адказ: мы б не зведалі бязмежнай любові Бога, засталіся б духоўна памерлымі, без падмурку нашай веры, а жыццё нашае было б без надзеі.
Падзея, якую мы сёння адзначаем, з’яўляецца цэнтральнай з усяго таго, што ўчыніў Бог. Усе Яго дзеянні, пачынаючы ад стварэння свету, ад паклікання Абрагама і выйсця з егіпецкай няволі, былі дзеля сённяшняга дня, дзеля моманту ўваскрасення Хрыста. Дзякуючы гэтаму свет стаў іншым, ён уключыўся ў Хрыста — Пераможцу ўсяго, што парушае Божую гармонію. Хрыстус — новы Адам і ў Ім свет стаў лепшым, чым нават быў пасля стварэння. У дзень уваскрасення Бог якасна аднавіў чалавека і ўвесь свет.
Падобна таму, як падчас стварэння свету Бог аддзяліў святло ад цемры, так дзякуючы таямніцы ўваскрасення жыццё аддзялілася ад смерці і настаў новы час у гісторыі чалавецтва, калі ўжо не злы дух, не грэх, не зло і не смерць дамінуюць у свеце, а жыццё і Божая ласка. Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта Яго перамога над грахом, сатаною і смерцю, перамога, якая споўнілася ў імя бязмежнай любові Бога да чалавека — вяршыні Яго тварэння.
3. Першае і галоўнае значэнне Вялікадня — гэта надзвычайная асоба Езуса Хрыста, які быў укрыжаваны і пахаваны, а потым уваскрос да новага жыцця. Таму і сутнасцю хрысціянства з’яўляецца не ідэя, але асоба Езуса Хрыста, у якой знаходзіцца багацце яго зместу, — як заўважае папа Бэнэдыкт XVI (пар. MoK, s. 10). Езус Хрыстус не прыйшоў у гэты свет, каб навучаць філасофіі, але каб паказаць шлях, які вядзе да вечнага жыцця.
Пры гэтым трэба памятаць, што ўваскрасенне Хрыста — гэта не толькі гістарычны факт, але вопыт, які працягваецца праз усе вякі, які не мінае. Мы верым, што Хрыстус уваскрос, жыве і праз Духа Святога дзейнічае ў сваім Касцёле. Ён ёсць у сваім слове, у Эўхарыстыі і іншых сакрамэнтах. Збаўчая дзейнасць Бога праяўляецца і сёння ў дзеянні Касцёла. І сёння Бог вызваляе людзей з цемры граху і смерці. Чынячы гэта, уваскрослы Езус заклікае нас несці ў свет Яго Добрую Навіну і праз сведчанне ўласным жыццём аднавіць яго.
4. На жаль, у наш час небывалага прагрэсу чалавецтву спадарожнічае нясталасць і сацыяльная няроўнасць. Прагрэс чалавечага генія адкрывае новыя перспектывы. Аднак нават найлепшыя мары найчасцей застаюцца толькі марамі і вялікую частку чалавецтва складаюць маргіналы, бедныя і пакінутыя. Таму памяць пра Божую вернасць сваім абяцанням заклікае нас, хрысціянаў, абвяшчаць уваскрасенне Езуса Хрыста як надзею, што чалавецтва здольнае пабудаваць такі свет, у якім будзе панаваць справядлівасць, дзе свае прыватныя інтарэсы будуць супадаць з інтарэсамі іншых і дзе людзі змогуць жыць паўнатой жыцця ў свабодзе дзяцей Божых.
Праўда аб уваскрасенні выхоўвае да сапраўднай надзеі. Хто верыць ва ўваскрасенне Хрыста, той павінен быць у авангардзе барацьбы супраць скептыцызму, эгаізму, адрачэння, індыферэнтызму і г.д. Сваімі словамі і справамі мы павінны абвяшчаць Добрую Навіну аб тым, што Пан уваскрос. Мы павінны абвяшчаць яе на вуліцах, на працы, ва універсітэтах, школах, бальніцах. Мы павінны перадаваць яе ўсім, кажучы: «Не бойцеся, Езус перамог моц злога духа і мы, дзякуючы Яго ласцы, таксама можам перамагчы яе». Перад абліччам цяжкасцяў хрысціянін не павінен хаваць сваёй галавы падобна таму, як стравус хавае яе ў пясок. Наадварот, давяраючыся Богу, ён павінен імкнуцца да трыумфу маральнага закону, жыцця, праўды і справядлівасці.
5. Заданне Касцёла не заключаецца ў тым, каб будаваць грамадства, аднак пасланне Хрыста дае магчымасць унесці наш уклад у яго будаванне. Таму хрысціянін, узмоцнены праўдай уваскрасення Хрыста, павінен мець адвагу бараніць жыццё і каштоўнасці сям’і як галоўнай клеткі кожнага грамадства; дапамагаць будаваць грамадства на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, а не карупцыі; замест культуры нянавісці і гвалту спрыяць развіццю культуры любові; супрацьстаяць тэндэнцыям паліткарэктнасці ў маральных нормах, якія па сваёй сутнасці і прадвызначэнні нязменныя; садзейнічаць таму, каб моладзь атрымала не толькі добрую адукацыю, але і релігійнае выхаванне, якое дапаможа ёй заўсёды жыць надзеяй і не страціць яе.
Праз абвяшчэнне Евангелля і прыклад сапраўднага хрысціянскага жыцця трэба адкрываць сучаснаму свету хрысціянскія каштоўнасці. Мы павінны ахвяраваць людзям стыль жыцця ў Духу ўваскрослага Пана, стыль збаўленчы і поўны надзеі. Хрысціянства — гэта не прыватная рэлігія. Хрыстус ёсць Збаўца свету, і мы як тыя, хто належыць да Яго цела — Касцёла, не можам аддзяліць нашай любові да Яго ад нашага ўдзелу ў будаванні Божага Валадарства, — як да гэтага заклікае папа Бэнэдыкт XVI (пар MoK, s. 16).
Дзякуючы ўваскрасенню Хрыста ў свет увайшла новая вялікая духоўная энергія. Сведчаць аб гэтым найперш вучні Езуса, якія спаткалі Яго ўваскрослага. Яны не былі групай утапістаў ці прадказальнікаў. Разам з Ягонай смерцю яны страцілі надзею. Аднак пасля аб’яўлення Езуса яны да такой ступені напоўніліся новым жыццём, што, нягледзячы на цяжкасці і ганенні, мужна абвяшчалі Евангелле і нават не пабаяліся аддаць сваё жыццё за веру.
6. У сучасным секулярызаваным свеце нярэдка можа складвацца ўражанне, што Касцёл і хрысціянская вера існуюць толькі для таго, каб прапагандаваць маральны кодэкс. Сапраўды, хрысціянства мае свае маральныя нормы, аднак гэта не тое, чым яно на самой справе ёсць. Як ужо было падкрэслена вышэй, змест хрысціянства заключаецца не ў ідэі, але ў асобе нашага Збаўцы — Езуса Хрыста. Хрысціяне належаць уваскросламу Хрысту і з’яўляюцца новым Божым народам. Таму яны павінны жыць паводле маральнага кодэксу, бо ў Хрысце атрымалі новае жыццё, якое адрозніваецца ад жыцця секулярнага свету. 12 лютага 2010 г. падчас сустрэчы з семінарыстамі рымскіх семінарый папа Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што хрысціянства не з’яўляецца маралізацыяй. Такім чынам, самае галоўнае заданне хрысціянаў заключаецца ў тым, каб прыняць Бога, які дае нам самога сябе, каб мы ідэнтыфіцыраваліся і дзейнічалі разам з Ім.
У сакрамэнце хросту мы ўвайшлі ў ваду хросту і памерлі для граху, а дзякуючы ўваскрасенню Хрыста выйшлі з яе духоўна жывымі. Таму кожны хрысціянін павінен жыць так, каб Езус Хрыстус быў яго найвялікшай каштоўнасцю.
7. Гісторыя адосін паміж Богам і чалавекам — гэта самая вялікая з калі‑небудзь напісаных гісторый пра любоў Стварыцеля да свайго стварэння. З іншага ж боку, гэта гісторыя трагедыі чалавека, якая сталася па прычыне непрыняцця ім гэтай любові. Асабліва бачна гэта ў сучасным свеце, які перажывае як маральны, так і фінансавы крызіс. Чалавек, калі выходзіць са сферы Божай любові, адчувае крызіс адносінаў з самім сабой як са стварэннем Божым, з іншымі і са сваім Стварыцелем.
Крызіс наступае тады, калі прыходзіць змена каштоўнасцяў, калі сапраўдныя, устаноўленыя Богам хрысціянскія каштоўнасці замяняюцца іншымі, якія на самой справе з’яўляюцца антыкаштоўнасцямі. Першапрычынай жа кожнага крызісу з’яўляецца адмаўленне ад маральных нормаў і хрысціянскіх каштоўнасцяў.
Калі заглушана сумленне — унутраны голас душы, які ацэньвае нашыя дзеянні, калі маральны кодэкс не прымаецца за норму жыцця, то ўжо нішто і ніхто не перашкаджае чалавеку чыніць зло. У гэтым крыецца прычына ўсіх бедаў і крызісаў чалавецтва, пра якія вельмі часта гаворыцца сёння і выйсця з якіх ліхаманкава шукае свет.
8. У сучаснай спажывальніцкай постмадэрнісцкай культуры, якая шукае задавальненняў і прыемнасцяў, самалюбства хутка становіцца самазахапленнем, імкненнем да славы і самадастатковасці. А калі гэта не атрымліваецца, то з’яўляецца нянавісць да самога сябе і нават самаагіда.
Амаральнае імкненне да абагачэння любым коштам, бізнес без захавання этычных нормаў, культура спажывальніцтва і дыктатура лібералізму могуць стаць прычынай таго, што ў бліжніх мы станем бачыць сапернікаў, а самі ператворымся ў кансумістаў, якія шукаюць папулярнасці. Нярэдка сучасны чалавек будуе свае добрыя адносіны з іншымі да той пары, пакуль яму гэта прыемна і выгадна. Аднак ён не жадае назаўсёды браць на сябе абавязкі, вынікаючыя з гэтых добрых адносін. Калі ж наступае крызіс любові да саміх сябе як Божых стварэнняў, да Бога і бліжняга, то сапраўдная любоў нам уяўляецца як дзіцячая фантазія ў сучасным карумпаваным свеце. Чалавек пры гэтым забывае, што самая вялікая з напісаных калі‑небудзь гісторый пра любоў Бога да чалавека жыве і сёння, таму што Бог працягвае нам сваю руку дапамогі нават тады, калі мы адварочваемся ад Яго.
9. У наш час, насычаны шматлікімі крызісамі, як, напрыклад, эканамічны, экалагічны і маральны, пагрозамі тэрарызму, праяўленнем сацыяльнай несправядлівасці і іншымі адмоўнымі фактарамі, у свеце трывае атмасфера пагрозы, трывогі, бездапаможнасці і нават панікі.
Аднак рэальнасць з’яўляецца іншай. Тры дні Пасхальнага Трыдуума з аднаго боку паказалі нам самы вялікі крызіс, а з іншага — самую вялікую любоў у гісторыі чалавецтва. У Вялікі чацвер Хрыстус кажа, што будзе здраджаны сваім вучнем і выдадзены на смерць, каб стаць ахвярным ягнём за грахі свету. Для таго, каб увекавечыць гэта, Ён устанавіў Эўхарыстыю, у якой хлеб і віно становяцца Яго Целам і Крывёю, што была праліта за грахі свету.
У Вялікую пятніцу мы сталі сведкамі крызісу надзеі, бо Хрыстус быў выдадзены і ўкрыжаваны; Яму здрадзіў адзін з вучняў, а людзі, якім Ён чыніў дабро, адвярнуліся ад Яго. У той жа час Сын Божы з любові да чалавека перажываў лёс, падрыхтаваны для Яго Айцом Нябесным.
У нашым жыцці мы таксама нярэдка перажываем крызіс надзеі, які можа быць выкліканы цяжкай хваробай, складанай сямейнай сітуацыяй, бядой, смерцю блізкага чалавека або іншымі жыццёвымі абставінамі. Праблемы здаюцца нам вялікімі, а нашы магчымасці — сціплымі. У выніку знікае адвага і «выпарваецца» аптымізм.
Падчас такіх выпрабаванняў нам трэба звярнуцца да гісторыі Пасхальнага Трыдуума як крызісу надзеі і адначасова трыумфу любові і Божай міласэрнасці, якія вярнулі надзею. Усе мы з’яўляемся ўдзельнікамі гэтага працэсу. Кожны з нас у сваім жыцці не аднойчы адрокся ад Бога, пакрыўдзіў іншага і сам быў пакрыўджаны, не заўсёды любіў бліжняга і не быў любімы так, як хацелася б. Аднак бязмежны ў сваёй міласэрнасці Бог заўсёды заставаўся з намі і працягваў нам сваю руку. Праблема толькі ў тым, ці хацелі мы ўхапіцца за яе.
Сёння мы радуемся ўваскрасенню Хрыста. Мы радуемся таму, што выйшлі з «велікапоснага шпіталю», калі так можна сказаць, з рэцэптам на лек, які не мае адпаведнікаў. У склад гэтага леку ўваходзяць тры інгрэдыенты: Апошняя Вячэра, цярпенні і крыжовая смерць Езуса Хрыста і Яго ўваскрасенне.
Назва гэтага леку — бязмежная любоў Бога да чалавека. У наш час, калі людзі адыходзяць ад Бога, паўстае пытанне: ці Бог яшчэ любіць нас? Ці можа Яго любоў знесці нашу здраду і нават нянавісць? Ці адорвае нас Бог сваімі несмяротнымі лекамі? Адказ дае ўваскрослы Хрыстус, любоў і міласэрнасць якога бязмежныя, аб чым лепш за ўсё сведчыць гісторыя Касцёла. Уваскрасенне Хрыста — гэта Яго перамога над грахом і смерцю, якую чалавецтва атрымала навекі, гэта заўсёды актуальныя лекі.
10. Апосталы Ян і Пётр, даведаўшыся ад жанчын міраносіц пра тое, што грабніца пустая, пабеглі туды, дзе было пакладзена цела Езуса, убачылі пустую грабніцу і паверылі ва ўваскрасенне Хрыста. Пустая грабніца сведчыла, што не трэба баяцца, бо любоў знішчыла страх. Напэўна, Пятра, які быў там, праймаў то гарачы, то халодны пот. У Вялікі чацвер ён урачыста вызнаў, што лепш памрэ, чым адрачэцца ад Езуса. А праз некалькі гадзін ажно тры разы адрокся ад Яго (пар. Ян 13, 37; 18, 17—27).
У гэтыя апошнія тры дні менавіта любоў Пятра паддавалася моцным выпрабаванням. Пустая грабніца кажа: Пётр, ты адрокся ад Мяне, але Я ўваскрос і, нягледзячы ні на што, люблю цябе. На гэтай выпрабаванай здрадамі і нявернасцю і сёння адроджанай любові ўваскрэсла вера, надзея і любоў, якія трываюць заўсёды (пар. 1 Кар 13, 13). На іх Хрыстус не толькі будуе свой Касцёл, але і адраджае кожнага з нас.
Бог любіць нас так моцна, што аб’яднаў цяжкасці і радасці кожнага чалавека са сваёй гісторыяй. Бог любіць нас так моцна, што кожны крызіс нашай веры, надзеі і любові можа быць пераможаны з дапамогай Яго ласкі. Бог любіць нас так моцна, што сёння зноў кліча: чалавек, выйдзі разам са мной з грабніцы і ўваскрэсні да новага жыцця ў маёй ласцы!
11. Вера Касцёла і яго перакананне такімі былі заўсёды, ад самага пачатку. Так верылі апосталы, якія аддалі сваё жыццё за веру ва ўкрыжаванага і ўваскрослага Езуса і за Яго навучанне. Так жылі вялікія героі і мучанікі хрысціянства. Так павінны жыць і сучасныя людзі.
Ласка сённяшняга свята заключаецца ў тым, што свет не меў бы такіх магчымасцяў, калі б Сын Божы не стаў чалавекам і не збавіў яго. Хрыстус, напаўняючы свет сваёю ласкай, перамяніў яго. Мы як тыя, хто верыць у Хрыста і жыве паводле Яго навучання, з’яўляемся Ягонымі, тымі, каго чакае слаўнае ўваскрашэнне ў канцы часоў. Таму праз таямніцу ўваскрасення Хрыста чалавек атрымаў свядомасць эсхаталагічнага вымярэння рэчаіснасці. Нам застаецца толькі адчыніць дзверы нашых сэрцаў уваскросламу Пану, каб Ён вызваліў іх ад грахоўнай атруты і напоўніў жыццёвай лімфай Духа Святога — гэта значыць жыццём Божым і вечным.
12. З гэтымі думкамі віншую ўсіх вас, дарагія браты і сёстры, з радасным і збаўленчым святам Уваскрасення Езуса Хрыста, святам трыумфу Яго бязмежнай любові!
Віншую ўсіх хрысціянаў, асабліва братоў і сясцёр праваслаўных, з якімі ў нас падобныя пазіцыі па праблемах сучаснасці, з надзеяй, што і далей мы будзем сумесна абараняць ідэалы хрысціянства, каб, жывучы імі, свет імкнуўся да выканання свайго прадвызначэння.
Віншую ўсіх людзей добрай волі. Усім вам жадаю шчаслівага Вялікадня. Няхай уваскрослы Езус заўсёды будзе з вамі, несучы ў вашае жыццё надзею, супакой і радасць.
Давяраючы ўсіх вас апецы Марыі — Маці ўваскрослага Пана — свае велікодныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, + і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/489/346
Текущая дата: 22.12.2024