Белорусский портал в Казахстане

"Палітра майстэрства". Тыдзень традыцыйнай і сучаснай творчасці пачынаецца ў Гродне



Тыдзень традыцыйнай і сучаснай творчасці "Палітра майстэрства" стартуе ў Гродне. Аб гэтым паведамілі ў Цэнтры рамёстваў "Спадчына".

Як расказалі ва ўстанове культуры, з сённяшняга дня на базе цэнтра рамёстваў любы жадаючы зможа пазнаёміцца і вывучыць некаторыя віды традыцыйных і сучасных рамёстваў. Так, удзельнікаў чакаюць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Сёння на занятках па кераміцы кожны жадаючы зможа стварыць невялікую вазу, 24 і 25 кастрычніка на майстар-класах па валенні з воўны і мастацкай апрацоўцы скуры яго ўдзельнікі зробяць брошкі. 26 кастрычніка аматары творчасці сплятуць з саломкі павука, а 27 кастрычніка на занятку па мастацкай апрацоўцы тэкстылю кожны абзавядзецца лялькай Зернявушкай.

Майстар-класы будуць праходзіць двойчы на дзень. Удзел у занятках бясплатны. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што для ўдзелу ў мерапрыемствах патрэбны папярэдні запіс.

23 кастрычніка 2023, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/49/71284
Текущая дата: 27.12.2024