24 лютага у Мінску пройдзе вялікае свята роднай мовы
У Мінску пройдзе вялікае свята роднай мовы
24 лютага ў сталічным Палацы культуры Трактарнага завода адбудзецца вялікі канцэрт-узнагароджанне “Свята беларускай мовы”. Арганазітарамі мерапраемства выступілі студэнты кафедры рэжысуры абрадаў і свят Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў пры падтрымцы гісторыка-краязнаўчага таварыства “Этна” і кампаніі “Будзьма беларусамі”.
“Сёлета плануецца даволі шырока адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод святкуецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА. Аднак, на жаль, па-ранейшаму многія ініцыятывы рэалізуюцца амаль выключна дзякуючы прыватным намаганням зацікаўленых і неабыякавых людзей”, — адзначаюць арганізатары.
“Свята беларускай мовы” парадуе прысутных выступленнем барда Таццяны Беланогай, гуртоў “Рэха”, “Жаба ў каляіне”, “Джамбібум”, “Нестандартны варыянт”, “Талака” і інш. Апроч таго, у якасці ганаровых гасцей запрошаны міністр культуры Павел Латушка, пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Леанід Дранько-Майсюк і музыка Лявон Вольскі.
Асобным сюрпрызам свята мусіць стаць узнагароджанне прадстаўнікоў самых розных прафесій, якія штодзённа сваім прыкладам садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі беларускай мовы.
Арганізатары запрашаюць далучыцца да свята ўсіх ахвотных.
Канцэрт адбудзецца 24 лютага а 19.00 ў Палацы культуры МТЗ (ст. метро “Трактарны завод”).
Даведкі па тэлефонах:
+37529 7762435;
+37529 7762435;
+37525 6155694;
+37525 6155694.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/490/241
Текущая дата: 22.12.2024