Гэты дзень з`яўляецца трыста чатырнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 52 дні.
У гэты дзень Францыск Скарына атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 лістапада
У 1512 годзе Францыск Скарына абараніў ступень доктара медыцынскіх навук ў Падуі.
У 1915 годзе пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін - Калінкавічы - Шапятоўка.
У 1941 годзе нацысты расстралялі каля 1500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір.
У 1989 годзе пачаўся дэмантаж Бярлінскай сцяны.
Хто нарадзіўся 9 лістапада
1697 год: Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.
1789 год: Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геолаг, асветнік.
1962 год: Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіўся рускі пісьменнік Іван Тургенеў.
9 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нестара Летапісца, манаха з Кіева-Пячэрскай Лаўры. Ён лічыцца аднім з аўтараў "Аповесці мінулых гадоў".
У гэты дзень прынята было даваць зарокі. Казалі: "Не даўшы слова – мацуйся, даўшы –трымайся". Зарок даваўся самому сябе і заставаўся цалкам на сумленні чалавека. У знак выканання зароку ставілі крыжы з выявамі святых, перад якімі зарок быў дадзены. Але маглі зарокі і не мець рэлігійнай падставы: так жанчыны часта давалі зарок сшыць за суткі кашулю, хворы чалавек ачуняць. Водгукі гэтага звычаю мы бачым і ў фальклоры.
Смуга раніцай 9 лістапада прадказвала адлігу. Калі гусь плавае па возеры, а яно яшчэ не пакрылася льдом, маразы будуць яшчэ не скора.
Sputnik, 9 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/5/75776
Текущая дата: 22.12.2024