Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ААТ «Беларуськалій» з Днём шахцёра



Прэзідэнт Беларусі павіншаваў калектыў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» з Днём шахцёра. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гэта свята сапраўдных працаўнікоў, людзей смелых і моцных духам. Беларускія шахцёры неаднаразова даказвалі, што ім па плячы задачы любой складанасці, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Горназдабыўная галіна краіны дынамічна развіваецца, пастаянна нарошчваючы вытворчы патэнцыял. Яркае сведчанне таму — рэалізаваныя за апошнія гады амбіцыйныя праекты і маштабныя планы на перспектыву».

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: «Ва ўмовах санкцыйнага ціску вам удалося максімальна хутка выбудаваць новыя лагістычныя маршруты, мінімізаваць страты і пацвердзіць свой высокі міжнародны статус надзейнага партнёра. Дзякую вам за вернасць прафесіі, за ўстойлівы характар, за вашу самаадданую працу і значны ўклад у развіццё нашай любімай Беларусі».

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, аптымізму, міру і дабра.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/50/70802
Текущая дата: 16.11.2024