Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 жніўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 137 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень быў створаны першы гукавы каляровы мультфільм? Якія яшчэ падзеі адбыліся 16 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 жніўня

У 1634 годзе Мсціслаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1945 годзе СССР падпісаў дагавор пра межы Польшчы.

Хто нарадзіўся 16 жніўня

1933 год: Віталь Чацверыкоў, беларускі кінарэжысёр, народны артыст Беларусі.
1935 год: Аляксандр Падлужны, беларускі мовазнавец.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі графік і тэатральны мастак Іван Білібін, амерыканскі паэт і празаік Чарльз Букоўскі, французскі кінаакцёр П`ер Рышар, амерыканскія кінарэжысёр Джэймс Кэмеран і спявачка і актрыса Мадонна.

16 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць прападобных Ісаакія і Антонія Рымляніна.

Кажуць: "Які Ісаакій, такі і Мікола Зімовы" – 19 снежня, "Які Антон – такі і кастрычнік". Антонія таксама называлі Віхравей, таму што ў гэты дзень звычайна быў моцны вецер. Калі так і адбывалася, гэта значыла, што зіма будзе халодная, варта таксама чакаць шмат снегу.
16 жніўня лічыцца добрым днём для нарыхтовак на зіму: гаспадыні збіраюць на агародзе агуркі і засальваюць – з кропам, часнаком, перцам і іншымі прыправамі.

Таксама ў гэты дзень рабілі змовіны: маладыя хлопцы і дзяўчыны з бацькамі выпраўляліся на кірмаш, дзе тыя дамаўляліся пра вяселле і пасаг.

Sputnik, 16 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/52/70526
Текущая дата: 16.11.2024