Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка даў інтэрв’ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка.

Тэлеграм-канал адзначае, што Дзіяна Панчанка — тая самая, супраць якой ва Украіне заведзена крымінальная справа, уведзены санкцыі, а ў 2020-м яна ўваходзіла ў ТОП самых уплывовых жанчын краіны. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў гэта інтэрв’ю яшчэ два гады таму, у час «Вялікай размовы», і сваё слова стрымаў.

«Размова пра Украіну (гэта тэма, зразумела, была асноўнай) доўжылася каля дзвюх гадзін», — пішуць аўтары рэсурса.

Анонс інтэрв’ю з невялікай відэанарэзкай размешчаны і ў Telegram-канале самой журналісткі. Апублікаваць змест размовы плануецца ўвечары 17 жніўня.

У апублікаваным кароткім фрагменце інтэрв’ю журналістка адзначыла, што адносіны паміж Украінай і Беларуссю перажываюць не лепшы час. «Але тое, што Вы пагадзіліся на гэту размову, ужо выклікае надзею. І асобна для гледачоў скажу, што Вы напярэдадні сказалі: „Ніякіх забаронных пытанняў, ніякіх забаронных тэм“. За гэта асобны дзякуй!» — сказала яна.

«Гэта так. Гэта агульная формула адносін з тымі журналістамі, з якімі ты размаўляеш, якіх ты запрашаеш. У адваротным выпадку навошта сустракацца», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 16 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/52/70593
Текущая дата: 16.11.2024