Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 93 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 верасня
У 1529 годзе быў зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права.
У 1621 годзе паводле Хоцінскага дагавора Рэч Паспалітая абавязалася перад Асманскай імперыяй стрымліваць запарожскіх казакаў ад нападзенняў на Крымскае ханства.
У 1772 Сеймам быў зацверджаны першы падзел Рэчы Паспалітай.
У 1939 годзе быў знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай, адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі. Ён быў адрэстаўраваны ў 1991 годзе.
Хто нарадзіўся 29 верасня
1823 год: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт.
1923 год: Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец.
1932 год: Міхась Рагалевіч, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, іспанскі пісьменнік Мігель Сервантэс і французскі мастак Франсуа Бушэ.
29 верасня ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялікапакутніцу Яўхіму Усхвалебную, а таксама пакутніцу княгіню Людмілу.
Птушкі працягваюць адлятаць у вырай. Калі нейкая слабая птушка адбівалася ад чарады, яе звычайна падбіралі і трымалі ў хаце да вясны.
Назіралі за надвор`ем: калі ў гэты дзень цёпла і суха, зіма будзе позняя. Лісце пажоўкла, але трымаецца на дрэвах, – восень будзе доўгая.
Sputnik, 29 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/52/71089
Текущая дата: 28.12.2024