Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 6 жніўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце васемнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 147 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 жніўня

У 1409 годзе вялікі магістар Ордэна Ульрых фон Юнгінген абвясціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.
У 1500 годзе Маскоўскія войскі ўзялі Пуціўль у ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў.
У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — "Псалтыр".
У 1945 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі атамную зброю падчас бамбардыроўкі Хірасімы (Японія).

Хто нарадзіўся 6 жніўня

1715 год: Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ.
1840 год: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар.
1884 год: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнаўца, бібліёграф, літаратуразнаўца.
1903 год: Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
1938 год: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканская актрыса Люсіль Бол і амерыканскі мастак Эндзі Уорхал.

6 жніўня ў народным календары

У гэты дзень ушаноўвалі святых Барыса, Глеба і Палікарпа (Палікопа). У народзе казалі: "Барыс і Глеб — паспеў хлеб".

Працягваліся работы на полі, але ў гэты дзень забараняліся цяжкія працы: нельга было ставіць снапы і вазіць зярно ў гумно, каб не наклікаць на сваю гаспадарку пажар. Гэта рабілася з практычнага пункту гледжання, бо падчас нечаканай навальніцы, на якія заўсёды багаты жнівень, маланка магла патрапіць у стог, або моцны вецер мог раскідаць яго.

Лічылася, што надвор`е ў гэты дзень цалкам непрадказальнае: калі вельмі спякотна, спелае зерне магло высыпацца з коласа, а будзе дождж – ды і ўвогуле яно прарасце, таму нават ужо зжатае збожжа нельга было лічыць сабраным: "Палікопы — не твае ў полі копы".

6 жніўня хадзілі ў лес — па грыбы, а таксама каб нарыхтаваць бярозавых галінак, з якіх рабілі венікі для лазні. А вось рыбачыць у гэты дзень было нельга — лічалася, што ў таго, хто будзе лавіць рыбу 6 жніўня, улову ўвесь год потым не будзе.

Sputnik, 6 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/53/70385
Текущая дата: 16.11.2024