Белорусский портал в Казахстане

Мінсувязі выпусціць у абарачэнне паштовы блок «Нацыянальны парк «Нарачанскі»



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 11 жніўня выпусціць у абарачэнне паштовы блок «Нацыянальны парк «Нарачанскі», паведамляе РУП «Белпошта».

Мастак блока — Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай. Тыраж выпуску склаў 15 тыс. экзэмпляраў. Блок друкаваўся ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Ц.Непагодзіна.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Звязда, 6 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/53/70401
Текущая дата: 16.11.2024