Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём народнага адзінства.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята звяртае нас да знамянальнай даты, якая стала найважнейшай вяхой у гісторыі беларускай нацыі, якая, прайшоўшы скрозь боль і выпрабаванні, набыла дзяржаўнасць, суверэнітэт і сусветнае прызнанне.
Падзеі 17 верасня 1939 года заклалі трывалы падмурак для дасягненняў і поспехаў сучаснай Беларусі, абумовілі яе далейшы шлях развіцця.
У аснове нашай згуртаванасці — вернасць памяці продкаў, багатая культурная спадчына, стойкасць і працавітасць, блізкія кожнаму з нас традыцыйныя каштоўнасці.
Беларусы навучыліся быць разам не толькі ў барацьбе, але і ў стварэнні, у сваіх памкненнях і дасягненні мэт. Наша агульная задача — праз дыялог і ўзаемаразуменне памнажаць патэнцыял і славу роднай зямлі, захаваць яе самабытнасць і міжнародны аўтарытэт.
Няхай мір і згода пануюць у кожнай сям’і, а адзінства і патрыятызм заўсёды будуць надзейнай апорай ва ўмацаванні Айчыны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/53/71045
Текущая дата: 28.12.2024