Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 160 дзён.

Якія падзеі адбыліся 24 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 ліпеня

У 1618 годзе ў мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы "Буквар мовы славенскай…".
У 1913 годзе Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму "Яна і я".

Хто нарадзіўся 24 ліпеня

1820 год: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.
1911 год: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень.
1929 год: Уладзіслаў Нядзведскі, беларускі пісьменнік.
1934 год: Генадзь Гарбук, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма і чэшскі мастак Альфонс Муха.

24 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Яфіміі і княгіні Кіеўскай Вольгі, якая першая прыняла хрысціянства яшчэ да хрышчэння Русі.

У народным календары дзень называлі Вольга-сенагнойка. Сяляне маліліся святым, каб яны паслалі добрае надворе і ў вёсцы паспелі скончыць нарыхтоўку сена. Гэты дзень лічыўся добрым для паляўнічага промыслу.

Калі ў ноч на 25 ліпеня была навальніца, наступны дзень будзе добры для рыбакоў. Убачыць павука пасярэдзіне павуціны – да дажджу.

Sputnik, 24 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/54/70194
Текущая дата: 16.11.2024