Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 158 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 ліпеня
У 1097 годзе ў Аповесці мінулых часоў упершыню згадваецца горад Пінск.
У 1662 годзе кароль Ян II Казімір Ваза спецыяльнай граматай абавязаў мінскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадскім законам, трымацца звычаяў и павіннасцей, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадскому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадскіх умацаванняў.
У 1997 годзе ў Мінску адбыўся 2-гі з’езд беларусаў свету.
Хто нарадзіўся 26 ліпеня
1896 год: Уладзімір Варава, беларускі пісьменнік і журналіст
1953 год: Галіна Крываблоцкая, беларуская мастачка.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі драматург Бернард Шоу, швейцарскі псіхааналітык Карл Густаў Юнг і лідар брытанскай групы Ролінг Стоўнз Мік Джагер.
26 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор архангела Гаўрыіла, адзін з трох, якія святкуюцца на працягу года. Таксама сёння шануюць памяць вялебнага Стэфана Саваіта, якога ў народзе называлі святы Сцяпан.
Сяляне спяшаліся сабраць ураджай перад тым, як пойдуць дажджы, таму ўвесь дзень праводзілі на полі і маліліся, каб нябёсы надалі ім больш сіл.
Калі пчолы з раніцы паляцелі на поле – надвор`е будзе добрым. А вось калі гракі сабраліся ў чараду – варта чакаць раннюю восень. Калі падчас дажджу дзьме заходні або паўночна-заходні вецер, дождж хутка скончыцца.
Sputnik, 26 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/54/70211
Текущая дата: 16.11.2024