Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 28 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 156 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць гепатыта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 28 ліпеня

У 1944 годзе Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі.

Хто нарадзіўся 28 ліпеня

1812 год: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Людвіг Андрэас Феербах і французскі і амерыканскі мастак Марсель Дзюшан.

28 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча, пры якім адбылося хрышчэнне Русі. Таксама ўспамінаюць святых пакутнікаў Кірыка і Уліту.

Дзень лічыўся не вельмі спрыяльным. Калі была магчымасць, у яго імкнуліся не рабіць нічога важнага і адмовіцца ад прыняцца рашэнняў. У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды з боку нячыстых сіл. Да таго ж, звычайна ў гэты дзень дрэннае надвор`е.

Калі 28 ліпеня дзьме паўднёвы вецер, надвор`е будзе яснае. Усходні нясе з сабой дождж. Калі чуваць гром – будзе лівень. Вячэрняя мгла таксама прадвяшчае дождж.

Sputnik
, 28 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/54/70248
Текущая дата: 16.11.2024