Белорусский портал в Казахстане

Куды будуць перадавацца канфіскаваныя дзікія жывёлы, уключаныя ў Чырвоную кнігу



Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Пастановай Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2023 года нумар 483 прыняты меры па рэалізацыі ўказа кіраўніка дзяржавы ад 7 сакавіка 2023 года нумар 60, накіраванага на ўдасканаленне работы з маёмасцю, канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы. 

У прыватнасці, прававым актам устаноўлены пералік арганізацый, якім перадаюцца на захоўванне канфіскаваныя жывыя дзікія жывёлы, дзікарослыя расліны, што з’яўляюцца ўзорамі СІТЭС (англ. CITES — Convention on International Trade in Endangered Species of Wild Fauna and Flora (Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення).- Заўвага БЕЛТА) або адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, іх часткі і (або) дэрываты.

Сярод уключаных у пералік арганізацый — Мінскі, Гродзенскі, Жлобінскі, Віцебскі заапаркі, Бярэзінскі, Брэсцкі, Лепельскі, Магілёўскі лясгасы, Бярэзінскі біясферны запаведнік, нацыянальныя паркі «Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі» і іншыя.

Пастанова Савета Міністраў ад 12 ліпеня 2016 года нумар 541 «Аб зацвярджэнні пераліку арганізацый, якім перадаюцца на захоўванне канфіскаваныя жывыя дзікія жывёлы, дзікарослыя расліны, у тым ліку што з’яўляюцца ўзорамі СІТЭС або адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, іх часткі і (або) дэрываты, і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Савета Міністраў ад 17 лютага 2012 года нумар 156» прызнаецца страціўшай сілу.

Акрамя таго, прававым актам карэктуецца шэраг пастаноў урада, сярод якіх ад 11 ліпеня 2016 года нумар 539 «Аб устанаўленні форм дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце з маёмасцю, канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы»; ад 26 жніўня 2016 года нумар 677 «Аб правядзенні работ па праверцы канфіскаванай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы маёмасці на якасць і бяспеку».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 29 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/54/70271
Текущая дата: 16.11.2024