Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 117 дзён.
Якія падзеі адбыліся 5 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 верасня
У 1557 годзе быў заключаны Пазвольскі дагавор паміж ВКЛ і Інфлянцкім ордэнам.
У 1991 годзе з’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
У 2013 годзе прэм’ерай балета "Вітаўт" адкрыўся 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Хто нарадзіўся 5 верасня
1860 год: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог.
1901 год: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч.
1984 год: Рагнед Малахоўскі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся кароль Францыі Людовік XIV і вакаліст рок-гурта "Queen" Фрэдзі Мерк`юры.
5 верасня ў народным календары
Сёння вернікі адзначаюць дзень пакутніка Лупы (Лупа Бруснічніка).
У народзе гаворылі: "На Лупа будзе жыта купа", гэта значыць, дзень добры, каб сеяць азімыя. Але ў некаторых мясцовасцях Беларусі наадварот устрымліваліся ад сяўбы, затое ішлі збіраць брусніцы.
Брусніцы толькі "з куста" – не вельмі смачныя, гаркаватыя. Трэба, каб яны паляжалі, і вось тады духмяная ягада нальецца салодкім смакам. З брусніц рабілі шмат карысных страў: варылі з яе напоі, дадавалі ў якасці начынкі ў пірагі, сушылі.
У гэты час на зямлі звычайна ўжо былі замаразкі. Калі ж не, зіма будзе позняй і цёплай.
Sputnik, 5 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/54/70950
Текущая дата: 28.12.2024