Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 114 дзён.
Якія падзеі адбыліся 8 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 верасня
У 1380 годзе адбылася Кулікоўская бітва паміж войскам цемніка Мамая і маскоўскай арміяй, на баку Масквы ў бітве прынялі ўдзел шмат выхадцаў з ВКЛ, у тым ліку Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
У 1514 годзе адбылася бітва пад Воршай. Дзень беларускай вайсковай славы.
У 1655 годзе Шведскія войскі занялі Варшаву.
У 1655 годзе Шведскія войскі занялі Варшаву.
У 1794 годзе войскі Рэчы Паспалітай пацярпелі паражэнне ў бітве пры Брэсце ад расійскіх войск на чале з Аляксандрам Суворавым.
У 1844 годзе свет убачыла кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
У 1990 годзе быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
У 1992 годзе Прадстаўніцтва ААН з`явілася ў Рэспубліцы Беларусь.
Хто нарадзіўся 8 верасня
1922 год: Альгерд Малішэўскі, беларускі мастак.
1938 год: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт і перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Антанін Дворжак і савецкі паэт Расул Гамзатаў.
8 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Адрыяна і Наталлю, якую ў народзе празвалі Аўсянніцай, таму што ў гэты дзень касілі авёс.
Згодна з традыцыяй апошні сабраны сноп прыносяць з поля і ставяць на падворку. У гэты дзень пасля працы частуюцца аўсяным кісялём і блінамі, кажуць: "Адрыян талакно мясіў, Наталля бліны пякла".
Таксама 8 верасня збіраюць каліну і рабіну.
Назіралі і за надвор`ем: калі рабіны шмат, хутка будзе холадна, а калі лісце на бярозах трымаецца, то і зіма будзе марознай.
Sputnik, 8 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/54/70990
Текущая дата: 28.12.2024