Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.

Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.

Пятроў пост завяршыўся. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.

Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.

Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.

Sputnik, 12 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/55/70078
Текущая дата: 16.11.2024