Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 20 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 164 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень шахмат. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 ліпеня

У 1944 годзе Савецкая армія выйшла на Буг.

Хто нарадзіўся 20 ліпеня

1880 год: Гальяш Леўчык, беларускі паэт.
1924 год: Уладзімір Васільевіч Анічэнка, беларускі мовазнавец, Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Франчэска Петрарка і англійскі даследчык беларускай гісторыі і культуры Гай дэ Пікарда.

20 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Фамы і Еўдакіі, княгіні Маскоўскай, якую ў народзе называлі просто Аўдоцця.

Сяляне спяшаліся сабраць сена да 20 ліпеня, таму што з гэтай даты звычайна пачыналіся дажджы. У розных рэгіёнах пачыналі святкавацца Зажынкі – жанчыны выходзілі ў поле, зразалі першае калоссе і вязалі сноп, які потым прыносілі дадому і ставілі ў чырвоным куце.

Дождж 20 ліпеня прадвяшчаў неўраджай. Калі ж ён пачаўся, гэта значыла, што зацягнецца на некалькі дзён.

Sputnik, 20 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/55/70157
Текущая дата: 16.11.2024