Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Сяргей Хаменка ў дыялогу з работнікамі структурных падраздзяленняў ведамства ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах у Астраўцы, паведамілі ў прэс-службе Мінюста.
«У Ашмянскім і Астравецкім раёнах створаны ўсе ўмовы для працы. Звароты грамадзян будуць заўсёды. Галоўнае прызначэнне дзяржаўных структур — своечасовае і аператыўнае іх вырашэнне, прычым рознымі спосабамі, няхай гэта будзе асабістыя прыёмы, прамыя тэлефонныя лініі, праца службы «Адно акно», — сказаў кіраўнік ведамства.
Паездка была запланавана ў тым ліку для вывучэння ступені ўзаемадзеяння паміж структурамі, падпарадкаванымі Міністэрству юстыцыі, і органамі выканаўчай улады.
Міністр азнаёміўся з дзейнасцю органаў і арганізацый рэгіёну, якія ўваходзяць у сістэму ведамства. У прыватнасці, пагутарыў з натарыусамі натарыяльнай канторы і адвакатамі юрыдычнай кансультацыі, спецыялістамі службы «Адно акно», ЗАГСа Астравецкага райвыканкама. Кіраўнік ведамства растлумачыў, што гэта планавы візіт, падчас якога вывучаецца таксама рэалізацыя патрабаванняў кіраўніка дзяржавы і ўрада.
«Асаблівая ўвага надаецца Дырэктыве № 2 аб дэбюракратызацыі і ролі органаў прымусовага выканання, натарыята, адвакатуры, службы „Адно акно“ ў стварэнні спрыяльных умоў для нашых грамадзян», — удакладніў Сяргей Хаменка.
Астравец, на думку міністра, адказвае ўсім запытам прафесіяналаў, якія працуюць на АЭС, а таксама тых, хто забяспечвае жыццядзейнасць горада. Гэты населены пункт у Гродзенскай вобласці «можа быць узорам для многіх гарадоў нашай любімай Радзімы», адзначыў ён.
Звязда, 27 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/55/70813
Текущая дата: 28.12.2024