Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сваё прэзідэнцтва і адказаў на пытанне пра ўспрыманне таго, што яго называлі «апошні дыктатар Еўропы»



Адпаведныя заявы Прэзідэнт Беларусі зрабіў на сустрэчы з журналістамі замежных і беларускіх СМІ.

«Калі вы думаеце, што, знаходзячыся на чале гэтай улады, я нешта празмернае атрымаў, і ці атрымаў наогул, вы памыляецеся. Нічога падобнага. Я працую на вялікай, высокай пасадзе, якую мне даверыў народ. Працую. А не ўладару», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Не я ж вырашаю, быць мне на чале ўлады ці не», — падкрэсліў беларускі лідар, гаворачы аб трох дзесяцігоддзях ля руля краіны.

Адказваючы на пытанне пра лёс Беларусі пасля яго прэзідэнцтва, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Які будзе лёс маёй Беларусі, я спадзяюся, мы з вамі ўбачым». Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што, якую б ролю ён не выконваў, ён «будзе рабіць усё, каб у Беларусі быў свой лёс».

«Я задумваюся аб тым, што будзе далей, што будзе пасля мяне. Але калі я буду жывы пасля прэзідэнцкага тэрміну, я буду ісці гэтым шляхам і змагацца за суверэнную і незалежную Беларусь», — запэўніў ён.

«Што датычыцца апошняга дыктатара Еўропы, вы павінны папрасіць прабачэння ў мяне. Вы ўжо адышлі ад гэтага азначэння. Ніякі я не дыктатар, а калі і дыктатар, то не апошні», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 6 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/56/69981
Текущая дата: 16.11.2024