Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 ліпеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 180 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 ліпеня

У 1890 годзе адбылося перапахаванне Адама Міцкевіча ў Кракаве.
У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Полацк.

Хто нарадзіўся 4 ліпеня

1903 год: Вольга Барысевіч, беларускі савецкі тэатральны рэжысёр.
1904 год: Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі географ Джордж Эверэст і кітайскі пісьменнік Маа Дунь.

4 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іуліана, якога ў народзе называлі Юліанам або Ульянам.

Збіралі ліпавыя кветкі, каб потым рабіць з іх смачную і карысную гарбату. Ліпавы мёд таксама лічыўся не толькі ласункам, але і лякарствам.

Надвор`е 4 ліпеня магло быць пераменлівае. Калі раніцай ішоў дождж, а пасля было сонца, значыць, увечары вернецца непагадзь. А вось вясёлка, якая вядзе з усходу на захад, прадвяшчала добрае надвор`е.

Sputnik, 4 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/57/69960
Текущая дата: 16.11.2024