4 ліпеня а 19 гадзіне ў Каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера музычнага прадстаўлення «Музыка душы. Роднае».
Гэта мерапрыемства ідэальна падыйдзе для аматараў жывой музыкі. У праграме пазначаны беларускія народныя песні, кранальныя вершы пра Радзіму і каханне, музыка беларускіх кампазітараў у выкананні акцёраў і аркестра тэатра. Усё гэта дазволіць атрымаць эстэтычнае задавальненне і на ўвесь вечар перанесціся ў чароўны і рамантычны свет прыгажосці, дабра, любові.
Лізавета Голад
Звязда, 4 ліпеня 2023
Звязда, 4 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/57/69964
Текущая дата: 16.11.2024