Белорусский портал в Казахстане

Мінсувязі выпусціць у абарачэнне паштовую марку «Гарадок» з серыі «Гарады Беларусі»



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гарадок» з серыі «Гарады Беларусі», паведамілі ў РУП «Белпошта».

Дызайн выкананы Яўгеніяй Бедонік. Тыраж — 30 тыс. Марка друкавалася ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Т.Непагодзіна.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленне паштовай сувязі № 1 Гарадка Віцебскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Звязда, 16 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/57/70545
Текущая дата: 28.12.2024