Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 11 жніўня выпусціць у абарачэнне паштовы блок «Нацыянальны парк «Нарачанскі», паведамляе РУП «Белпошта».
Мастак блока — Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай. Тыраж выпуску склаў 15 тыс. экзэмпляраў. Блок друкаваўся ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Ц.Непагодзіна.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Звязда, 6 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/58/70401
Текущая дата: 29.12.2024