Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 10 жніўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 143 дні.

Пяцьсот чатыры гады таму беларускі друкар Францыск Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 жніўня

У 1518 годзе Францыск Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў.
У 1812 падчас вайны Расіі з Напалеонам адбылася бітва пад Пружанамі.
У 1919 годзе ў Мінску быў створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт.

Хто нарадзіўся 10 жніўня

1788 год: Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык і правазнаўца.
1796 год: Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт.
1878 год: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр.
1898 год: Тадэвуш Даленга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.
1923 год: Віктар Ялатаў, беларускі музыказнавец-фалькларыст.
1929 год: Алесь Ставер, беларускі паэт, драматург.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Зошчанка і іспанскі акцёр Антоніа Бандэрас.

10 жніўня ў народным календары

Гэты дзень прысвечаны святым Прохару і Пармену – двум апосталам ад сямідзесяці. Лічылася, што 10 жніўня дрэнная прыкмета – абменьвацца чымсьці.

"На Прохары-Пармены не ладзь аніякія мены", - казалі ў народзе, бо "Хто абмяняе, дурня ў прыдачу атрымае" ды "Змяняй сто рублёў - ні капейкі не застанецца". Лічылася, што пры абмене лёгка быць ашуканым.

Прохар і Пармен – заступнікі кавалёў, таму ў гэты дзень да каваля неслі ўсялякія металічныя прылады, каб той іх паправіў і навастрыў. А калі хто нарадзіўся 10 жніўня, той зможа дасягнуць вяршынь у кавальскай справе.

Працягвалі ў гэты дзень капаць бульбу і збіраць іншую агародніну.

Sputnik, 10 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/58/70448
Текущая дата: 29.12.2024