Гэты дзень з`яўляецца дзвесце адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 154 дні.
Якія падзеі адбыліся 30 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 ліпеня
У 1840 годзе Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна "Беларусь", замяніўшы яго на "губерні Паўночна-Заходняга краю".
Хто нарадзіўся 30 ліпеня
1954 год: Іван Паўлоўскі, беларускі навуковец ў галіне педагогікі.
1958 год: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак і ахітэктар Джорджа Вазары, польскі паэт, пісьменнік Чэслаў Мілаш і амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнэгер.
30 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыі Антыахійскай.
У гэты дзень часта ідуць дажджы, якія суправаджаюць моцныя навальніцы, таму ў вёсках заўсёды сцерагліся пажараў.
Нашы продкі лічылі, што якое надвор`е будзе 30 ліпеня, такой будзе і першая палова восені. Таксама, калі дзень быў сухі і гарачы, меркавалі, што зіма будзе халодная, але снегу будзе мала.
Калі да вечара пахаладала, наступны дзень абяцаў быць цёплым і сонечным.
Sputnik, 30 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/59/70287
Текущая дата: 29.12.2024