Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 9 чэрвеня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто шасцідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 205 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 чэрвеня

У 1661 годзе Магілёву нададзены герб.
У 1919 годзе адкрыўся Беларускі з`езд Віленшчыны і Гродзеншчыны.
У 1960 годзе адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі (сучасны горад Светлагорск).

Хто нарадзіўся 9 чэрвеня

1595 год: Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1868 год: Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст.
1958 год: Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард.

Таксама сёння нарадзіліся першы імператар Расійскай Імперыі Пётр І і амерыканская акатрыса Наталі Портман.

9 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадоры.

У гэты дзень нашы продкі пільна назіралі за прыродай. Калі з самага ранку было душна, гэта прадвяшчала непагадзь. Пра хуткую навальніцу сведчыла раса, якая доўга трымаецца пасля ўзыходу сонца. Дождж таксама прадракаў шум у лесе пры адсутнасці ветру.

Таксама ў даўніну верылі, што сон, які ўбачылі на 9 чэрвеня, спраўдзіцца праз два тыдні – трэба толькі нікому пра яго не казаць.

Sputnik, 9 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/60/69658
Текущая дата: 17.11.2024