Белорусский портал в Казахстане

Двум крыніцам у Лагойскім раёне прысвоены статус помнікаў прыроды



Крыніцы Лагазінка і Дабранева ў Лагойскім раёне абвешчаныя помнікамі прыроды мясцовага значэння. Рашэнне Лагойскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 чэрвеня 2023 года № 1458 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент устанаўлівае межы, плошчу і спіс землекарыстальнікаў, зямельныя ўчасткі (часткі зямельных участкаў) якіх уключаюцца ў склад зямель помнікаў прыроды. Таксама вызначаецца рэжым аховы і выкарыстання ахоўнай зоны.

Кіраванне гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння «Крыніца Лагазінка» ажыццяўляецца ААТ «Мінскі трактарны завод», «Крыніца Дабранева» — Гайненскім сельскім выканаўчым камітэтам.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 15 ліпеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/60/70111
Текущая дата: 29.12.2024