У рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка і ГП «Фаўна горада» правядуць дабрачынную акцыю «Лапа дружбы», паведамляе тэлеграм-канал «ЖКГ Мінск афіцыйна».
Для ўдзельнікаў акцыі ветэрынар і кінолаг правядуць майстар-класы, пройдзе выстава катоў і сабак, арганізуюць збор «Каробка дабра». Прывозіць гуманітарную дапамогу (чыгунныя міскі, газеты і часопісы, камбінезоны для сабак, алейную фарбу па метале, рулеткі, ланцужкі, пераноскі) можна з 19 мая па адрасе вул. Гурскага, 42 (1-ы паверх).
Для дзяцей падчас акцыі «Лапа дружбы» арганізуюць салодкі стол, парадуе дзяцей аніматар з конкурснай праграмай і прызамі, а таксама тэматычная фотазона.
Жадаючыя змогуць выгуляць жывёл, калі пройдуць папярэдні інструктаж. Нагадаем, што ў гасцініцы для жывёл можна пакінуць свайго гадаванца на час адпачынку.
Месца сустрэчы — вул. Тышкевічаў, 1.
Звязда, 19 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/62/69466
Текущая дата: 17.11.2024