Гэты дзень з`яўляецца сто сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 223 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 траўня
У 1501 годзе быў асвячоны касцёл Святой Ганны ў Вільнюсе.
У 1792 годзе Ашмянам нададзены герб.
У 1925 годзе выйшаў апошні, 36 нумар выдаванай у Вільнюсе газеты "Беларуская доля".
У 1928 годзе ў Вільнюсе скончыўся судзебны працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
У 1974 годзе быў заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.
Хто нарадзіўся 22 траўня
1910 год: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнаўца, лексікограф, мастацтвазнаўца і мовазнаўца.
1931 год: Мая Яніцкая, беларускі мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Вільгельм Рыхард Вагнер, брытанскі акцёр Лоўрэнс Аліўе і французскі акцёр і спявак армянскага паходжання Шарль Азнавур.
22 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікалая. У народзе цудатворца празвалі святы Мікола Вясновы.
З гэтага дня пачынае добра расці трава. Добрай прыкметай лічылася, калі на Міколу ідзе дождж – тады можна чакаць багаты ўраджай збожжа. Сувязь святога з вадой на гэтым не заканчвалася – яго таксама лічылі заступнікам маракоў і рыбакоў. Яму маліліся і прасілі захаваць жыццё ў плаванні.
Sputnik, 22 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/62/69532
Текущая дата: 17.11.2024