Такія дадзеныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання прывёў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў з 27 сакавіка па 11 красавіка тэлефоннае апытанне насельніцтва «Грамадская думка аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці». Выбарка — 902 рэспандэнты.
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: Ці можаце вы з упэўненасцю сказаць: я ганаруся тым, што жыву ў адной з краін, якія атрымалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне?
«Так, я абсалютна ў гэтым упэўнены» — так адказалі 92% апытаных, «Так, але я пра гэта ўспамінаю толькі ў дні святкавання Перамогі» — 3,4%, «Не, я не бачу падстаў для гонару за краіну з гэтай нагоды» — 1,1%," Не, не магу: мне ўсё роўна ў якой краіне я жыву" — 0,5%. Не змаглі адказаць — 3%.
Звязда, 9 траўня 2023
Звязда, 9 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/63/69397
Текущая дата: 17.11.2024