Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 11 траўня 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 234 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 траўня

У 1855 годзе Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцей.

Хто нарадзіўся 11 траўня

1833 год: Бенедыкт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач.
1899 год: Глеб Глебаў, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі барон і падарожнік Мюнхгаўзен і іспанскі мастак Сальвадор Далі.

11 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Дады, Максіма і Квінціліяна. Святому Максіму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі. У народзе яго лічылі апекуном бяроз і ў гэты дзень паілі бярозавым сокам хворых.

Калі 11 траўня дзьме паўднёвы вецер, вясна будзе цёплая і сонечная. Ясны ўзыход сонца прадвяшчае гарачае і пагодлівае лета.

Sputnik, 11 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/63/69446
Текущая дата: 17.11.2024