Белорусский портал в Казахстане

Матдапамогу да 9 Мая атрымалі ўжо 94 працэнты ветэранаў і пацярпелых ад наступстваў вайны



Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымалі 94 працэнты ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Усяго па стане на 27 красавіка матдапамогу атрымалі 9,4 тыс. чалавек на агульную суму Br9 млн.

У параўнанні з мінулым годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічыўся для ўсіх атрымальнікаў. Усяго на яе выплату з рэспубліканскага бюджэту накіравана каля Br10 млн.

Дапамогу выплачваюць па рашэнні кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі. Яе выплата прадоўжыцца па 4 мая.

28 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/65/69237
Текущая дата: 17.11.2024