Гэты дзень з`яўляецца сто адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 254 дні.
Якія падзеі адбыліся 21 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 красавіка
У 753 годзе да н.э. Ромул і Рэм заснавалі Рым.
Хто нарадзіўся 21 красавіка
1729 год: Кацярына II, расійская імператрыца.
1902 год: Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталiцкi царкоўны дзеяч.
1903 год: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гуманіст Ульрых фон Гутэн і Елізавета II, каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі.
21 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Радзівона і Руфа.
У народзе святога называлі Радзівон Выверні Аглоблі. Сяляне выязджалі ў поле, каб даведацца, ці можна ўжо яго араць. Калі камяк зямлі не рассыпаецца ў руцэ – араць яшчэ рана.
Калі краты і хамякі вылезлі са сваіх норак, ужо можна сеяць авёс.
Калі ж у гэты дзень колер луны чырванаваты, будзе цёпла, але магчыма будзе навальніца.
Sputnik, 21 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/66/69182
Текущая дата: 17.11.2024