Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 266 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 красавіка
У 1945 годзе савецкімі войскамі ўзяты штурмам горад-крэпасць Кёнігсберг.
Хто нарадзіўся 9 красавіка
1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х`ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.
9 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Вербніцу. Гэта ўрачыстае хрысціянскае свята, якое прымеркавана да Уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго галінкамі фінікавай пальмы. У беларусаў замест пальмавых лісцяў выкарыстоўваюцца галінкі вярбы, што асвячаюць у храмах. Адсюль і назва свята – "Вербная нядзеля".
Таксама сёння шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.
У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з`яўлення бульбы гэта агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў вясковых раслін. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.
Католікі святкуюць Вялікдзень.
Католікі святкуюць Вялікдзень.
Калі раніцай мгла – год будзе ўраджайны.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/67/68992
Текущая дата: 17.11.2024