Белорусский портал в Казахстане

УУС Віцебскага аблвыканкама аб’яўляе конкурс на распрацоўку персанажа-талісмана



Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы — прыём, апрацоўка і адбор конкурсных работ — да 1 чэрвеня. Другі этап — з 2 па 10 чэрвеня — фінальны. Потым — вызначэнне пераможцы.

Выява талісмана можа быць прадстаўлена ў выглядзе малюнка на паперы або малюнка ў электроннай форме, выкананага ў любой тэхніцы (уключаючы камп’ютарную графіку). Малюнак павінен суправаджацца кароткай тлумачальнай запіскай, якая раскрывае творчую ідэю аўтара, а таксама змяшчае прапановы ў дачыненні да імя (назвы) талісмана.

Удзельнікі конкурсу накіроўваюць заяўку (у адвольнай форме) на ўдзел і файл (або малюнак) з выявай талісмана на электронную пошту арганізатара: pressa_uvd_vitebsk@mvd.gov.by або на адрас УУС Віцебскага аблвыканкама: 210001, г. Віцебск, пр. Фрунзэ, 41 А (з абавязковай пазнакай «На конкурс»).

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 12 чэрвеня ў будынку УУС Віцебскага аблвыканкама. Пераможца будзе ўзнагароджаны каштоўным падарункам УУС.

У конкурсе маюць права прыняць удзел фізічныя, юрыдычныя асобы, аўтарскія калектывы.

Сяргей Расолька
Звязда, 17 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/67/69109
Текущая дата: 17.11.2024