13 красавіка ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра», прымеркаваная да 500-годдзя з часу першага выдання паэмы.
На адкрыцці выставы генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава адзначыла, што гэта выстава — літаратурна-мастацкая. І што яе асаблівасць у тым, што гэта сінтэз: выстаўлены як работы ўжо вядомых мастакоў, так і студэнтаў, магістрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Таксама тут прадстаўлены тэматычныя творы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.
Цікава і тое, што ў выставе прымаюць удзел замежныя магістранты, якіх запрасіў дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДАМ Усевалад Свентахоўскі. Яны ў розных стылях кітайскай каліграфіі напісалі іерогліф «бізон».
Экспазіцыя будзе працаваць да 27 чэрвеня 2023 года.
Аўтар: Лізавета Голад
Звязда, 14 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/67/69218
Текущая дата: 17.11.2024