Аб гэтым паведаміў старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала ў час урачыстай цырымоніі афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай "100 гадоў Вярхоўнаму Суду Беларусі".
"Мы ганарымся тым, што на нашым канверце прадстаўлены ўнікальны палац правасуддзя. Будынак Вярхоўнага Суда сёння лічыцца адным з лепшых ва Усходняй Еўропе, і, я думаю, такі сімвал дэманструе высокі ўзровень развіцця нашай дзяржавы і судовай улады ў Рэспубліцы Беларусь. З 20 тыс. ужо выпушчаных канвертаў мы пакінулі для Вярхоўнага Суда 10 тыс., якія будуць выкарыстоўвацца не як непасрэдна толькі паштовыя канверты, а як падарункавыя сувеніры. Я думаю, што кожны супрацоўнік Вярхоўнага Суда атрымае такі канверт у гонар юбілею ў падарункавым наборы. Сто гадоў бывае раз у жыцці. Гэта дата для нас вельмі значная", - сказаў Валянцін Сукала.
Валянцін Сукала звярнуў увагу на той факт, што 100 гадоў таму, менавіта 30 сакавіка 1923 года II сесія ЦВК БССР чацвёртага склікання прыняла Палажэнне аб судовым ладзе, у адпаведнасці з якім быў створаны Вярхоўны Суд Беларускай ССР. Дакумент уступіў у сілу 15 красавіка 1923 года, і менавіта гэта дата ў гісторыі беларускага правасуддзя лічыцца днём утварэння Вярхоўнага Суда Беларусі як вышэйшага судовага органа, надзеленага функцыямі касацыйна-нагляднай інстанцыі. У першым Палажэнні аб судовым ладзе быў абагульнены вопыт судовага будаўніцтва з моманту ўтварэння БССР і вызначаны шляхі далейшага развіцця судовай сістэмы.
Лічыцца, што менавіта з гэтай даты створана судовая сістэма Беларусі ў яе новай якасці. Зразумелая, прывязаная да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу нашай краіны. Вядома, гэта не дата стварэння судоў у сучасным іх выглядзе.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган адзначыў, што цырымонія гашэння маркі з нагоды 100-годдзя Вярхоўнага Суда Беларусі - падзея сапраўды значная не толькі для грамадзян краіны. "Дзякуючы арыгінальнай паштовай марцы выяву будынка Вярхоўнага Суда цяпер убачаць людзі з іншых краін, што ўваходзяць у Сусветны паштовы саюз. Мець дачыненне да гэтай маркі і ўдзельнічаць у гэтай падзеі для нас вельмі ганарова і значна", - сказаў ён.
"Хацелася б, каб тая работа, якой вы займаецеся, прыносіла карысць грамадзянам нашай краіны, каб мы адзіным фронтам вырашалі ўсе задачы, што нам ставіць кіраўнік дзяржавы, і вырашалі іх так, каб наша дзяржава атрымлівала значныя вынікі, а мы ішлі наперад", - звярнуўся ён да работнікаў суда.
Валянцін Сукала заўважыў, што запланавана серыя ўрачыстых мерапрыемстваў, якая ўключае ўрачысты сход, дзе будуць прымаць удзел усе супрацоўнікі Вярхоўнага Суда і госці. Таксама чакаецца прыезд сямі замежных дэлегацый.
30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
30 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/68/68890
Текущая дата: 17.11.2024