Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 9 красавіка 2023 года.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усяго сэрца віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Светлы Вялікдзень — невычарпальная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі.
Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спачуванні, бескарыслівым клопаце пра блізкіх, шчырай любові да роднай зямлі.
Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, падахвочваючы жыць па сумленні. Асаблівая цеплыня свята ўмацуе ў сэрцы надзею на самае лепшае, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.
Жадаю вам добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 9 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/68/68987
Текущая дата: 17.11.2024