Міністэрства культуры правядзе рэспубліканскі конкурс п`ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства.
Конкурс будзе праходзіць з 1 красавіка па 8 снежня. У ім могуць паўдзельнічаць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю і творчай работай якіх створана п`еса.
Работы, якія аўтары і аўтарскія калектывы будуць падаваць на конкурс, павінны быць арыгінальнымі творамі драматургіі на беларускай або рускай мовах, раней не мець сцэнічнай рэалізацыі. Яны павінны падыходзіць для пастаноўкі ў тэатрах драмы.
П`есы будуць ацэньвацца па такіх крытэрыях, як высокі мастацкі ўзровень, наяўнасць арыгінальных творчых ідэй, якія садзейнічаюць развіццю і папулярызацыі нацыянальнай тэатральнай творчасці.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікам неабходна прадставіць матэрыялы з 1 красавіка па 1 лістапада на электронны адрас rtbd@kultura.by.
Конкурс праводзіцца для захавання гістарычнай памяці аб партызанскім і падпольным рухах у Беларусі, уклад удзельнікаў якіх у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне прызнаны ва ўсім свеце, абагачэння рэпертуару рэспубліканскіх і мясцовых тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п`есах сучасных аўтараў, а таксама патрыятычнага выхавання грамадзян.
24 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
24 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/69/68766
Текущая дата: 17.11.2024