Віншаванне Прэзідэнта Беларусі.
Работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Ваша шматгранная дзейнасць па стварэнні і падтрыманні парадку і камфорту ў дамах, гарадах, вёсках і пасёлках, прафесійным і якасным вырашэнні бытавых пытанняў вельмі патрэбна людзям. У многім дзякуючы менавіта вам чыстыя і добраўпарадкаваныя населеныя пункты, зялёныя і ўтульныя двары, паркі, скверы даўно сталі візітнай карткай Беларусі.
У гэты святочны дзень мы гаворым дзякуй усім супрацоўнікам і ветэранам галіны за напружаную і дзейсную працу.
Перакананы, сваёй добрасумленнай і стваральнай працай вы прадоўжыце ўносіць важкі ўклад у шчаслівую будучыню нашай цудоўнай рэспублікі і яе народа.
Жадаю поспехаў у дасягненні новых мэт, стабільнасці ў паступальным развіцці, здароўя і шчасця вам і вашым блізкім.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/69/68811
Текущая дата: 17.11.2024