Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Плануецца пасадка больш як 60 тыс. дрэў і кустоў. Будуць высаджаны ліпы, клёны, дубы, рабіны, грабы, хвоі, вербы, арэхі, каштаны, ясені, бэз, спірэя, пузыраплоднік, фарзіцыя і інш.
Адзіны дзень азелянення - адно з мерапрыемстваў акцыі "Разам для зялёнай Беларусі!", прымеркаванай да Года якасці. Расліннасць аказвае станоўчы ўплыў на клімат, вадаёмы, жывёльны свет і іншыя элементы біясферы, з якімі яна цесна ўзаемазвязана. Зялёныя насаджэнні патрэбны не толькі для прыгажосці. Яны зніжаюць узровень гарадскога шуму, загазаванасць, абагачаюць паветра кіслародам, служаць абаронай і асяроддзем пражывання для жывёл.
Спрыяльным часам для выканання пасадак з`яўляецца вясенне-асенні перыяд: восенню - калі дрэва ўжо скінула з сябе лісце, вясной - да з`яўлення першых пупышак. Асаблівую ўвагу Мінпрыроды ўдзяляе захаванасці раслін: саджанцы патрабуюць асаблівага догляду, паліву і падкормкі. У Мінпрыроды нагадваюць, што самавольна праводзіць работы забаронена. Неабходна звярнуцца ў мясцовы выканкам, каб арганізаваць пасадкі з улікам патрабаванняў заканадаўства.
Згодна з экалагічнымі нормамі і правіламі, узровень азелянення ў гарадах павінен складаць не менш за 40 працэнтаў. Такі паказчык у рэспубліцы дасягнулі практычна ўсе населеныя пункты, а ў некаторых ён складае 60-65 працэнтаў.
"З кожным годам узровень азелянення ў рэспубліцы расце. У сярэднім штогод высаджваецца каля мільёна аб`ектаў расліннага свету, - расказалі ў прэс-службе. - У гарачы час года аб`яўляюцца дадатковыя акцыі "Палі дрэва - захавай яму жыццё".
18 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
18 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/7/75587
Текущая дата: 22.12.2024